У Мінску адбылася цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай да 35-годдзя СНД
29 верасня, Мінск . У Выканаўчым камітэце СНД адбылася цырымонія афіцыйнага гашэння мастацкага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай 35-годдзю ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў,
Генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў адзначыў значнасць памятнага выпуску. Паводле яго слоў, марка будзе распаўсюджвацца не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, нагадваючы аб 35-гадовай гісторыі стварэння і развіцця Садружнасці. «Гэта быў супярэчлівы, але і пазітыўны час. За гэтыя гады супрацоўніцтва ўмацавалася, былі падпісаны многія дагаворы, пагадненні, і цяпер гэта работа прадаўжаецца», — сказаў Сяргей Лебедзеў. Ён падкрэсліў, што прадугледжаны шырокі комплекс мерапрыемстваў, прысвечаных 35-годдзю СНД. Адной з ключавых падзей стане пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці, якое пройдзе 10-11 снежня ў Маскве.
«35 гадоў СНД — вельмі знакавая дата. За гэты час Садружнасць адбылася як універсальная рэгіянальная міждзяржаўная арганізацыя, якая садзейнічае вырашэнню складаных праблем і выбудоўванню раўнапраўнага палітычнага дыялогу, пабудове новых механізмаў гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, гуманітарнага партнёрства і гарантавання бяспекі», — заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Кірыл Залескі.
Ён падкрэсліў, што паштовыя маркі з’яўляюцца своеасаблівым летапісам дзяржавы і даюць магчымасць захаваць памяць аб важных гістарычных падзеях і міжнародных датах. Паводле яго слоў, Беларусь з 2001 года адзначае юбілейныя даты СНД паштовымі праектамі. Адзін экзэмпляр паштовага выпуску будзе перададзены ў музей Садружнасці.
У цырымоніі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі краін СНД, кіраўніцтва Выканаўчага камітэта Садружнасці.
Фота Таццяны Матусевіч






