Рыжанкоў на палях ААН дорыць калегам «каву без палітычных прымесей»
Максім Рыжанкоў і Абас Аракчы 23 верасня, Мінск . Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на палях 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку дорыць калегам з іншых знешнепалітычных ведамстваў незвычайныя сувеніры. Падрабязнасцямі падзяліўся афіцыйны тэлеграм-акаўнт МЗС Беларусі, .
У тэлеграм-акаўнце знешнепалітычнага ведамства размясцілі фатаграфію з нядаўняй сустрэчы Максіма Рыжанкова з міністрам замежных спраў Ірана Абасам Аракчы. На здымку кіраўнік беларускага МЗС уручае іранскаму калегу сувенір — каву.
Гэта сумесны праект МЗС Беларусі і кавярні Dobra kava. «Два купажы: «Кава мірнага ўрэгулявання» і «Кава без палітычных прымесей» у зярнятах свежай абсмажвання. Чысты дыялог. Не прадаецца. Дорыцца. Больш, чым кава», — падпісалі здымак аўтары канала.
Кампанія Dobra kava — гэта сацыяльны бізнес-праект і вытворчасць па абсмажванні кавы ў Беларусі (у прыватнасці, у Хойніках), што арыентаваны на стварэнне рабочых месцаў і сацыяльную адаптацыю людзей з інваліднасцю.
Ініцыятыва была запушчана Хойніцкай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» пры падтрымцы нацыянальных і мясцовых органаў улады, міжнародных арганізацый, прыватных прадпрыемстваў і грамадскіх аб’яднанняў, СМІ.





