Грамадства

Забарона на наведванне лесу ўведзена ў трох раёнах Беларусі

27 чэрвеня, Мінск . Забарона на наведванне лесу ўведзена ў трох раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, .

Паводле даных на 27 чэрвеня, абмежаванні і забароны на наведванне лесу ўведзены на тэрыторыі рэспублікі практычна паўсюль, за невялікім выключэннем. Так, у сямі раёнах Віцебскай вобласці пакуль лес можна наведваць без усялякіх абмежаванняў — гэта Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Мёрскі, Полацкі і Шаркаўшчынскі.

У трох раёнах Брэсцкай вобласці ўведзены забароны — Брэсцкім, Жабінкаўскім і Кобрынскім.

У гэтыя выхадныя дзяржлесахова перайшла на ўзмоцненае патруляванне ў сувязі з павышанай пажаранебяспекай. Дзяжураць у тым ліку кіраўнікі і галоўныя ляснічыя лясгасаў, а таксама абласных лесагаспадарчых аб’яднанняў. Паводле прагнозаў Белгідрамета, у выхадныя ў рэспубліцы ўсталюецца 3-і клас пажарнай небяспекі, пры гэтым месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях — 4-ы клас.

Спецыялісты рэкамендуюць перад паходам у лес даведацца пра актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса, дзе аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лесе і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Інтэрактыўная карта забароны і абмежаванняў на наведванне лесу пастаянна актуалізуецца. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»