У трох раёнах Беларусі дзейнічае забарона на наведванне лясоў
Фота з архіва 8 ліпеня, Мінск . У трох раёнах Беларусі дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, .
Забарона на наведванне лясных масіваў актуальна для Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, а таксама для Салігорскага раёна Мінскага рэгіёна.
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у сямі раёнах Брэсцкай вобласці: Драгічынскім, Жабінкаўскім, Кобрынскім, Лунінецкім, Пружанскім, Столінскім і Брэсцкім.
Перад паходам у лес рэкамендуецца даведацца аб актуальнай інфармацыі на афіцыйным сайце Мінлясгаса, дзе аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лясах і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў увесь час актуалізуецца. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.






