У свеце

У раёне Токіа пасля тайфуну без электраэнергіі застаюцца больш як 4 тыс. жыхароў

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 4 тыс. жыхароў прылеглай да Токіа японскай прэфектуры Тыба застаюцца без электраэнергіі з-за ўдару тайфуну «Дуцзюань», які 20 верасня прайшоў уздоўж ціхаакіянскага ўзбярэжжа краіны. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйную зводку мясцовых улад аб уроне ад стыхійнага бедства.

Ва ўдакладненым спісе загінулых лічацца 13 чалавек, двое з’яўляюцца прапаўшымі без вестак.

Выкліканыя тайфунам апоўзні ў пяці месцах перарэзалі адну з мясцовых чыгунак, якой раней штодзённа карысталіся 54 тыс. чалавек. На аднаўленне руху па гэтай лініі спатрэбіцца не менш як тры месяцы. У дапамогу мясцовым жыхарам выдзелены дадатковыя аўтобусы, на прыпынках відаць доўгія чэргі.

З-за прарыву дамбы ў прэфектуры Тыба заліты вадой раён плошчай 5 кв.км, дзе знаходзяцца шматлікія жылыя дамы і сельскагаспадарчыя ўгоддзі. У зоне бедства пацярпелі амаль 1,7 тыс. будынкаў.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»