У свеце

У Белфасце прайшлі антымігранцкія пратэсты

Фота РА 10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пратэстуючыя ў Белфасце спалілі гарадскі аўтобус, мноства аўтамабіляў, у тым ліку паліцэйскіх, а таксама падпалілі некалькі дамоў. Антымігранцкія пратэсты ахапілі сталіцу Паўночнай Ірландыі ў адказ на нападзенне з нажом, учыненае выхадцам з Судана, паведамляе ТАСС са спасылкай на Belfast Telegraph.

Паводле інфармацыі газеты, жыхары на ўсходзе Белфаста былі эвакуіраваны з-за пажару. У гэтай жа частцы горада каля 100 мужчын у балаклавах прайшлі па вуліцах, стукаючы ў дзверы і разбіваючы шкло ў вокнах. Свае дзеянні яны растлумачылі тым, што «выганяюць іншаземцаў». Тэлеканал Sky News паведаміў аб падпале супермаркета з блізкаўсходнімі прадуктамі. Іншыя СМІ паведамілі аб пратэстах у Глазга і Эдынбургу ў Шатландыі, Лондане, Саўтгемптане.

Беспарадкі пачаліся пасля таго, як грамадзянін Судана ў панядзелак увечары напаў у Белфасце з нажом на чалавека. Некалькі брытанскіх СМІ зрабілі выснову на падставе апублікаванага ў сацсетках відэа нападзення, што злачынец, магчыма, спрабаваў абезгаловіць сваю ахвяру. На дапамогу пацярпеламу кінуліся некалькі чалавек, якія нейтралізавалі зламысніка, ён затрыманы. Паранены мужчына дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане.

Прадстаўнікі паліцыі, рэгіянальнага і цэнтральнага ўрадаў, царквы ўжо заклікалі людзей да стрыманасці і адмовы ад насілля. -0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»