У Беларусі запусцілі ў вытворчасць новую версію BELGEE X50
Фота belgee.by 10 верасня, Мінск . СЗАТ «БЕЛДЖЫ» запусціла ў вытворчасць новую версію BELGEE X50. На мадэль пачалі ўжо прымаць заяўкі ў Беларусі, паведамілі на прадпрыемстве.
У Беларусі красоверы паступяць у продаж ужо 17 верасня. Навінка атрымала абноўлены інтэр’ер і надзейнае спалучэнне атмасфернага матора з класічнай каробкай-аўтаматам. Аўтамабіль будзе прадстаўлены ў камплектацыі Standard, у якую ўвайшлі скураныя сядзенні, стыльныя 16-цалёвыя дыскі і каля дзясятка разумных памочнікаў.
Новую версію BELGEE X50 ужо вырабляюць пад Барысавам. Да 17 верасня аўтамабілі паступяць у дылерскія цэнтры. Пакуль жа дзейнічае папярэдні заказ. На аўтамабілі чакаецца высокі попыт.
У новы BELGEE X50 убудаваны атмасферны чатырохцыліндравы бензінавы рухавік абёмам 1,5 л. Такім жа аснашчаны гарадскі седан BELGEE S50. Магутнасць матора — 122 к.с.
Аўтамабіль вяртаецца ў тым самым упадабаным дызайне. Даўжыня красовера складае 4330 мм, шырыня — 1800 мм, вышыня — 1609 мм, а колавая база — 2600 мм. Унутры — сучасны інтэр’ер з прадуманай эрганомікай і багажным аддзяленнем на 330 л.
Новая версія BELGEE X50 выходзіць на беларускі рынак з адной камплектацыяй. У «базу» ўвайшлі 16-цалёвыя дыскі з лёгкага алюмініевага сплаву, электронная рулявая калонка з узмацняльнікам, пярэднія вентыляцыйныя тармазныя дыскі і заднія дыскавыя тармазы. У салоне скураныя сядзенні, 8-цалёвы дысплей, USB-порты, Apple CarPlay і Bluetooth.
Вадзіцелю дапамагаюць смарт-асістэнты: сістэма дапамогі пры тармажэнні, кантролю цягі і ўстойлівасці, дапамогі ў гару і пры спуску, круіз-кантроль, а таксама антыблакіровачныя сістэмы ABS і EBD. Прадугледжаны заднія парктронікі і камера задняга віду. Прысутнічаюць электронны стаяначны тормаз і функцыя Auto Hold.
Мадэль будзе адаптавана да беларускага клімату: прысутнічаюць абаграванні зоны спакою шклоачышчальнікаў, фарсунак абмывальніка лабавога шкла, рулявога кола, а таксама падагрэў пярэдніх сядзенняў.
Новая версія BELGEE X50 прадстаўлена чатырма колерамі кузава: крыштальна-белы, серабрысты металік, шэры металік і блакітны металік.
Цяпер брэнд BELGEE развівае ў Беларусі чатыры мадэлі: седан S50 і тры розных красоверы — гарадскі X50+, сярэднеразмерны Х70 і гібрыдны X80 PHEV. Усе мадэлі выкананы па высокіх сусветных стандартах якасці і адаптаваны да беларускіх зім. Магутнасці прадпрыемства СЗАТ «БЕЛДЖЫ» даюць магчымасць выпускаць да 120 тыс. аўтамабіляў у год.




