У Беларусі на шэсць месяцаў уводзіцца ліцэнзаванне імпарту яблыкаў
Фота з архіва 24 верасня, Мінск . У Беларусі на шэсць месяцаў уводзіцца ліцэнзаванне імпарту яблыкаў. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 24 верасня 2026 года №487, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Увоз яблыкаў, што паходзяць з дзяржаў, якія не з’яўляюцца членамі ЕАЭС, будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, выдадзеных МАРГ па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам.
Пастанова прынята ў мэтах забеспячэння ўнутранага рынку айчыннымі яблыкамі ў міжсезонны перыяд у поўным аб’ёме, зыходзячы з высокага ўраджаю.





