Эканоміка

Беларусь і Югра плануюць наладзіць рэгулярны біржавы гандаль

Фота з архіва 27 мая, Мінск . Паміж Беларуссю і Югрой плануецца наладзіць рэгулярны біржавы гандаль, паведамілі ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Павелічэнне колькасці акрэдытаваных кампаній і забеспячэнне іх рэгулярнага ўдзелу ў біржавых таргах — прыярытэтны напрамак работы Беларускай універсальнай таварнай біржы ў рамках развіцця біржавога гандлю паміж Беларуссю і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай — Югрой. Такую заяву зрабіў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Яраслаў Кавальчук у ходзе вэбінара «Гадзіна з Гандальпрадам», арганізаванага Гандлёвым прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь для дзелавых колаў ХМАА.

«На біржы створаны ўмовы для непасрэднага ўзаемадзеяння з больш як 30 тыс. беларускіх прадпрыемстваў з розных галін эканомікі, што адкрывае шырокія магчымасці для югорскіх кампаній як у частцы закупак тавараў у Беларусі, так і ў рэалізацыі ўласнай прадукцыі. Як паказвае вопыт работы з іншымі рэгіёнамі Расіі, найбольш актыўна біржавы механізм прымяняюць суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У сувязі з гэтым мы разлічваем на садзейнічанне з боку Цэнтра падтрымкі экспарту Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі ў прыцягненні лакальнага бізнесу на нашу электронную платформу. Гэта прыярытэтны напрамак супрацоўніцтва, які надасць дадатковы імпульс развіццю біржавога гандлю і пасадзейнічае павелічэнню тавараабароту», — падкрэсліў Яраслаў Кавальчук.

У сваю чаргу кіраўнік Цэнтра падтрымкі экспарту ХМАА Віктар Чабакоў адзначыў важнасць біржы як элемента знешнегандлёвай інфраструктуры і выказаў зацікаўленасць у актывізацыі ўзаемадзеяння з БУТБ па пытаннях інфармавання югорскага бізнесу аб магчымасцях выкарыстання біржавых інструментаў.

«Біржа можа стаць добрай стартавай пляцоўкай для прадпрымальнікаў Югры, якія хацелі б выйсці на беларускі рынак. Адпаведна, мы зацікаўлены ва ўмацаванні партнёрскіх адносін і гатовы праводзіць сумесныя інфармацыйныя і навучальныя мерапрыемствы па біржавой тэматыцы», — паведаміў кіраўнік рэгіянальнага цэнтра падтрымкі экспарту.

Паводле даных БУТБ, у 2026 годзе кампаніі з ХМАА набывалі на біржавых таргах выключна малочную прадукцыю, таму першараднай задачай на бліжэйшую перспектыву вызначана пашырэнне наменклатуры тавараў, што рэалізуюцца пры дапамозе экспартных і імпартных біржавых здзелак паміж беларускімі і югорскімі ўдзельнікамі. Асноўная ўвага будзе ўдзяляцца ўзаемным пастаўкам прадукцыі сельскай гаспадаркі, нафтахіміі і дрэваапрацоўкі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»