У Беларусі на будаўнічыя падрадныя работы ў студзені-кастрычніку накіравана 25,5 млрд рублёў
Фота з архіва 20 лістапада, Мінск . У Беларусі на будаўнічыя падрадныя работы ў студзені — кастрычніку гэтага года накіравана 25,5 млрд рублёў, доля капітальнага і бягучага рамонту ў агульным аб’ёме падрадных работ па відзе дзейнасці «будаўніцтва» склала 23,7%. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Больш за ўсё ў будаўніцтве задзейнічана прыватная форма ўласнасці — 80,1%, дзяржаўная склала 19,2%, замежная — 0,7%.
Удзельная вага Мінска ў рэспубліканскім аб’ёме падрадных работ склала 34,3%, Мінскай вобласці — 17,5%, Брэсцкай — 11,5%, Гомельскай — 10,6%, Гродзенскай — 9,3%, Магілёўскай — 8,9%, Віцебскай — 7,8%.






