«У аўторак — аперацыя». Хірург пра стан самага цяжкага пацыента, які ехаў у Геленджык
Скрыншот відэа СТБ 21 чэрвеня, Мінск . Самы цяжкі пацыент, Арцём, па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі, 23 чэрвеня яго чакае чарговая аперацыя. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ расказаў дзіцячы хірург РНПЦ дзіцячай хірургіі Андрэй Запалянскі.
Некалькі дзён таму Арцёма прааперыравала мультыдысцыплінарная брыгада. «Выконваліся чатыры хірургічныя ўмяшанні на розных анатамічных абласцях цела. У ходзе аперацыі былі выдалены шматлікія асколкі ад выбуховай траўмы. Была выканана рэканструкцыя і стабілізацыя кісці, а таксама рэвізія ў цэлым множных ран мяккіх тканак», — расказаў аб стане пацыента Андрэй Запалянскі.
Стан Арцёма стабільны, яго перавялі на спантаннае дыханне, ён апрытомнеў і знаходзіцца пад пастаянным наглядам урачоў. У аўторак яму трэба будзе перажыць яшчэ адну аперацыю па пластыцы левай кісці.
У палаце пастаянна дзяжурыць маці, якая ў момант трагедыі таксама была ў тым аўтобусе. «Я яго выцягвала, мне нехта з бацькоў дапамог. Мы спынілі звычайную машыну, магчыма, гэта ехалі дачнікі. Рана сур’ёзная, страта крыві вялікая. Мы паехалі ў першы населены пункт, там аказалі першую медыцынскую дапамогу. Страшна было ехаць. І толькі калі апынуліся на тэрыторыі Беларусі, крыху супакоіліся. Мірнае неба над галавой — гэта не проста словы. Гэта дарагога варта», — расказала Наталля Польская.






