Грамадства

Выпускніца: калі ты слухаў настаўніка на ўроках, здаць ЦТ нескладана

2 чэрвеня, Мінск . Калі чалавек нармальна вучыўся ў школе, слухаў на ўроках настаўніка, здаць цэнтралізаваны экзамен нескладана. Такое меркаванне выказала выпускніца гімназіі нумар 75 Мінска імя П.В.Масленікава Ульяна Антончык.
У Беларусі пачалося цэнтралізаванае тэсціраванне па другім профільным прадмеце на выбар. Яго пішуць больш за 35,6 тыс. абітурыентаў усіх катэгорый.

Ульяна Антончык здае матэматыку, за плячыма ўжо ЦЭ па англійскай і рускай мовах. «Я зусім не хвалююся, таму што поўнасцю гатова да прадмета. У школе даюцца ўсе неабходныя веды для таго, каб добра здаць і ЦЭ, і ЦТ. Галоўнае — вучыцца і слухаць настаўніка на ўроках», — лічыць выпускніца.
У доказ гэтага дзяўчына прывяла ЦЭ па англійскай і рускай мовах. «Экзамен па рускай мове быў лёгкі, па англійскай больш складаны, але таксама прымальна. Ніякіх алімпіядных заданняў, толькі школьная праграма», — падкрэсліла ўдзельніца ЦТ.

Прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі БДУ Віктар Кочын праінфармаваў, што на базе ВНУ ЦТ сёння здаюць больш як 2,7 тыс. абітурыентаў. «У нас сёння юнакі і дзяўчаты пішуць англійскую мову, матэматыку і геаграфію. Задзейнічана пяць карпусоў. Мы стараемся забяспечыць максімальна камфортныя ўмовы: кантроль, прапускны рэжым, пітны рэжым, у карпусах працуюць валанцёры», — расказаў ён.

Паводле слоў прарэктара, зроблена ўсё, каб удзельнікі ЦТ змаглі паказаць усе свае веды. «Юнакоў і дзяўчат нішто не адцягвае, няма ніякіх раздражняльных фактараў. Таксама мы хочам, каб усё было аб’ектыўна, таму выключаны варыянт спісвання, праносу забароненых прадметаў і гэтак далей», — адзначыў Віктар Кочын.
Фота Раміля Насібуліна

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»