Грамадства
Грамадзянін Беларусі пацярпеў у Бранскай вобласці ў выніку ўдару БПЛА
Фота з архіва 22 кастрычніка, Мінск . У Бранскай вобласці ў выніку атакі беспілотніка на транспартны сродак пацярпеў грамадзянін Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
«22 кастрычніка ў 5.33 у Жукаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі ў выніку пападання БПЛА ў фуру пацярпеў грамадзянін Рэспублікі Беларусь», — заявілі ў прэс-службе МЗС.
У ведамстве ўдакладнілі, што пацярпелы шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне Жукаўскай міжраённай бальніцы. Пагрозы яго жыццю няма.





