Грамадства

На якіх рэках павысіўся ўзровень вады, расказалі ў Белгідрамеце

Фота з архіва 10 чэрвеня, Мінск . На якіх рэках павысіліся ўзроўні вады, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Дажджы, што прайшлі, абумовілі павышэнне ўзроўняў вады на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Прыпяці, а таксама на прытоках Дняпра і Сожа, інтэнсіўнасць росту складае 1-36 см за суткі. Спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-5 см адзначаецца на Дняпры і Сожы. На прытоку Бярэзіны рацэ Сушанка ля вёскі Суша і прытоку Прыпяці рацэ Случ ля вёскі Кляпчаны ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму. На Нёмане ля Гродна, Дняпры ля Магілёва, Сожы ля Крычава, Слаўгарада і Гомеля ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй за адзнакі, лімітуючыя суднаходства», — расказалі ў Белгідрамеце.

Тэмпература вады ў рэках складае ад 14 да 22 градусаў, у іншых вадаёмах — ад 17 да 20 градусаў.

Паводле прагнозаў гідролагаў, да канца бягучага тыдня павышэнне ўзроўняў вады на большасці рэк захаваецца ў сувязі з прагназуемымі, месцамі моцнымі ападкамі.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»