Чаго чакаць ад надвор’я беларусам 17 чэрвеня
Фота з архіва 16 чэрвеня, Мінск . Якога надвор’я чакаць беларусам 17 чэрвеня, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца заходні 4-9 м/с, днём з парывамі да 14 м/с, месцамі па паўночным усходзе з парывамі да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 8-13 градусаў цяпла. Днём будзе 16-21 градус вышэй за нуль.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.




