Турчын: беларуска-кітайскія адносіны — прыклад стратэгічнага партнёрства
Хань Чжэн і Аляксандр Турчын 6 чэрвеня, Мінск . Беларуска-кітайскія адносіны — прыклад стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час сустрэчы з намеснікам старшыні КНР Хань Чжэнам,
«Беларуска-кітайскія адносіны сёння — прыклад сталага, давернага і арыентаванага ў будучае стратэгічнага партнёрства. Асабліва важна, што фундаментам нашага ўзаемадзеяння выступае не толькі высокі ўзровень палітычнага дыялогу, але і эканамічны складнік — гандаль, інвестыцыі, прамысловая кааперацыя, тэхніка-эканамічная дапамога», — сказаў Аляксандр Турчын.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 мая падпісаў Дырэктыву «Аб практычным напаўненні ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай». «Кітай — адзіная замежная дзяржава, па якой прымаюцца дакументы такога ўзроўню», — адзначыў прэм’ер-міністр.
/Будзе дапоўнена/.






