Палітыка

Пасольства Нікарагуа адкрыюць у Мінску 

Фота Рexels 11 лістапада, Мінск . Пасольства Нікарагуа будзе адкрыта ў Мінску. Напярэдадні падзеі адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Яўгена Шэстакова з часовым павераным у справах Нікарагуа ў Беларусі Клаўдзіа Антоніа Арана. Аб гэтым паведамілі ў МЗС.

Разглядаліся пытанні, звязаныя з адкрыццём пасольства, а таксама тэмы пятага пасяджэння беларуска-нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Абедзве падзеі запланаваны на канец лістапада.

Намеснік міністра і дыпламат абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-нікарагуанскага супрацоўніцтва ў сферах узаемнага інтарэсу. Асаблівая ўвага ўдзелена графіку і парадку дня маючых адбыцца двухбаковых мерапрыемстваў.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Нікарагуа ўстаноўлены ў маі 1994 года. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»