Туманная раніца і дажджы чакаюцца ў Беларусі 18 лістапада
18 лістапада, Мінск . У Беларусі сёння раніцай месцамі па краіне чакаецца туман. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер прыгназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні, днём 4-9 м/с.
Тэмпература паветра днём будзе 4-9 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да плюс 11.
*Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






