Спорт

Тры беларускі выйшлі ў фінал чэмпіянату свету па пяцібор’і ў Кітаі

Настасся Арол і Ільке Азюксель. Скрыншот відэа UIPM — World Pentathlon 29 жніўня, Мінск . Тры беларускія спартсменкі паспаборнічаюць за медалі чэмпіянату свету па сучасным пяцібор’і 2026 года, які праходзіць у кітайскім Гуяне,

У паўфінальных спаборніцтвах выступілі 36 лепшых спартсменак па выніках кваліфікацыі, якія былі падзелены на дзве падгрупы. У першым паўфінале лепшы рэзультат паказала наша Марыя Гнедчык, у другой групе першае і другое месца занялі беларускі Настасся Арол і Віялета Гурэева. Вырашальны старт з удзелам 18 мацнейшых дзяўчат пройдзе днём 30 жніўня.

У мужчынскім заліку беларускія пяціборцы засталіся без фіналу: Уладзіслаў Несцераў, Яўген Арол і Максім Марук размясціліся на пазіцыях з 31-й па 33-ю. На гэты момант у актыве нашай каманды два медалі планетарнага форуму ў Кітаі — золата ў жаночай эстафеце (Н. Арол — Гнедчык) і серабро ў міксце (Я. Арол — Гурэева).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»