Трамп: цэны на нафту знізяцца пасля заканчэння канфлікту з Іранам
Фота Unsplash 28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што Злучаныя Штаты перамогуць у канфлінце з Іранам і гэта прывядзе да рэзкага зніжэння сусветных цэн на нафту. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні вядучай тэлеканала Fox News, паведамляе ТАСС.
«Мы вельмі хутка пераможам на гэтай вайне. Як толькі мы на ёй пераможам, цэны на нафту знізяцца, значна знізяцца», — сказаў ён.
Раней амерыканскі лідар, калі знаходзіўся на турніры па гольфе Presidents Cup, сцвярджаў: «З ваеннага пункту гледжання мы перамаглі ўжо, але гэта не значыць, што мы спыніліся на дасягнутым. Аднак мы, безумоўна, грандыёзна перамагаем».
Пры гэтым Дональд Трамп дапусціў магчымасць удараў па Іране да ці пасля выбараў у Кангрэс, але адмовіўся заяўляць, што яны дакладна будуць нанесены.-0-






