Эканоміка

Тэмпы вышэйшыя за мінулагоднія па ўсіх абласцях. Азімы ячмень у Беларусі ўбраны на 30 працэнтах плошчаў 

Фота з архіва 10 ліпеня, Мінск . Азімы ячмень у Беларусі ўбраны на 30 працэнтах плошчаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 10 ліпеня, азімы ячмень убраны на плошчы 76 тыс. га, што складае 30 працэнтаў планавых плошчаў. Тэмпы ўборачнай перавышаюць мінулагоднія па ўсіх абласцях. Намалочана 314 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць — 41 ц/га, што адпавядае ўраджайнасці мінулага года ў гэтым жа перыядзе. У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая — 120 тыс. т, Гродзенская — 81 тыс. т, Гомельская — 72 тыс. т, Мінская — 31 тыс. т, Магілёўская — 9 тыс. т, Віцебская — менш за 1 тыс. т.

Скошана траў другім укосам на плошчы 383 тыс. га, што складае 38 працэнтаў ад плана ў памеры 1 млн 10 тыс. га.

Нарыхтавана сена 324 тыс. т — 45 працэнтаў ад плана. Сенажу нарыхтавана 9 млн 399 тыс. т, што складае 66 працэнтаў ад плана ў памеры 14 млн 309 тыс. т. У разрэзе абласцей нарыхтавана: Мінская — 2 млн 315 тыс. т (66 працэнтаў), Брэсцкая — 1 млн 657 тыс. т (55 працэнтаў), Гродзенская — 1 млн 621 тыс. т (60 працэнтаў), Магілёўская — 1 млн 417 тыс. т (85 працэнтаў), Віцебская — 1 млн 243 тыс. т (65 працэнтаў), Гомельская — 1 млн 145 тыс. т (75 працэнтаў).

Сіласу нарыхтавана 288 тыс. т, што складае 1 працэнт ад плана ў памеры 20 млн 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 2 млн 872 тыс. т кармавых адзінак — 28 працэнтаў ад плана ў памеры 10 млн 131 тыс. т.

Выцераблена лёну на 5 тыс. га (11 працэнтаў запланаваных плошчаў).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»