Грамадства

Тэмп работы над Еўразійскай хартыяй шматпалярнасці і разнастайнасці адпавядае яе мэтам — МЗС 

Сяргей Лукашэвіч 7 кастрычніка, Мінск . Хуткасць распрацоўкі Еўразійскай хартыі шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі адпавядае яе заяўленым мэтам і прынцыпам. Аб гэтым журналістам заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч на палях Контртэрарыстычнага форуму ў Мінску,

Сяргей Лукашэвіч указаў на тое, што форум з’яўляецца адным з палітыка-дыпламатычных мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі і прызначаны аб’яднаць краіны перад пагрозай тэрарызму. Ён дадаў, што правядзенне маштабнага Контртэрарыстычнага форуму менавіта ў Мінску — знак таго, што Беларусь з’яўляецца надзейнай пляцоўкай для выбудоўвання новага фармату дыялогу паміж краінамі з рознымі культурамі. Шэраг такіх мерапрыемстваў будзе прадоўжаны ў лістападзе на канферэнцыі ў Мінску, дзе будзе абмяркоўвацца Еўразійская хартыя шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі.
Як адзначыў першы намеснік міністра замежных спраў, у гэты дакумент закладваюцца ідэі і прынцыпы, якія адаптуюцца пад усіх, хто да яго далучыцца. «Гэта не хуткі працэс. Дакумент вывучаюць у розных краінах і арганізацыях. Таму тэмп работы над хартыяй адпавядае заяўленым мэтам», — падкрэсліў ён.
7-8 кастрычніка ў Беларусі праходзіць Контртэрарыстычны форум. У праграме форуму — XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС і IV Канферэнцыя СНД па процідзеянні тэрарызму і экстрэмізму. Таксама запланавана правядзенне першага сумеснага вучэння кампетэнтных органаў СНД і ШАС «Еўразія-Антытэрор — 2026».
Фота Андрэя Сіняўскага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»