Ісачанка пра «Купалле» ў Александрыі: тут збіраюцца сябры, і з кожным годам іх становіцца ўсё больш
11 ліпеня, Александрыя . Тут збіраюцца сябры, і з кожным годам іх становіцца ўсё больш. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў час рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое сёння праходзіць у Шклоўскім раёне,
Яркія лакацыі, сапраўдны горад майстроў, амаль 2 км гандлёвых радоў, дэгустацыі, прэзентацыі і інтэрактывы — свята «Купалле» ў Александрыі — адна з самых яркіх падзей лета. Кожны год сюды прыязджаюць дзясяткі тысяч гасцей, каб зарадзіцца добрым настроем на цэлы год.
«Александрыя зноў збірае сяброў — і гэтым усё сказана, — падкрэсліў Анатоль Ісачанка. — Сёння на свяце сабраліся не толькі майстры і госці з усіх куткоў Беларусі, але і з-за яе межаў — 29 рэгіёнаў Расіі таксама прымаюць удзел у свяце».
«Купалле» ў Александрыі — гэта месца, дзе сустракаюцца старыя сябры і з’яўляюцца новыя знаёмствы. «Гэта свята па-сапраўднаму дамашняе і ўтульнае. Глядзіце, колькі тут усмешак, дабрыні, адкрытай душы, нашай культуры і самабытнасці, — адзначыў старшыня аблвыканкама. — Таму гэта свята важнае. Людзі прыязджаюць сюды, каб сустрэцца, пагаварыць».
І сустракае гасцей Магілёўская вобласць з шырокай душой, частуючы самай смачнай ежай, ствараючы атмасферу свята, дружалюбнасці, падтрымкі і ўзаемаразумення.
Фота Алега Файніцкага, Максіма Гучака






