Свята людзей з нязломнай воляй. Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў металургіі
Фота з архіва 19 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў металургічнай галіны з Днём металурга. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Гэта свята людзей з моцным характарам, гарачым сэрцам і нязломнай воляй, — гаворыцца ў віншаванні. — Вы выбралі для сябе няпросты шлях. Вашымі рукамі ствараецца той самы метал, які трымае інжынерныя канструкцыі мастоў і заводаў, пастаўляецца для машынабудавання і ўзвядзення жылля».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь па праву ганарыцца дасягненнямі айчыннай металургічнай школы. «Галіна дынамічна развіваецца: укараняюцца інавацыі і лічбавыя тэхналогіі, рэалізуюцца праграмы імпартазамяшчэння», — падкрэсліў ён.
Асобныя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка выказаў ветэранам, якія перадалі новаму пакаленню веды і ўнікальны вопыт: «Сёння эстафету дастойна прымаюць наследнікі працоўных дынастый, маладыя спецыялісты, якія берагуць і прымнажаюць слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў».
«Перакананы, што і ў далейшым вы сваёй ударнай працай будзеце ўмацоўваць эканамічную магутнасць і суверэнітэт роднай Беларусі», — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам галіны, а таксама іх сем’ям здароўя, міру, дабра і дастатку.






