Культура

Стала вядома праграма кінафестывалю «Лістапад»

Фота з архіва 22 кастрычніка, Мінск . Фільм «Бацька Мінай. Партызанская легенда» адкрые XXXII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», які пройдзе ў беларускай сталіцы з 30 кастрычніка па 6 лістапада пад слоганам «Глядзі. Жыві. Цані». Аб гэтым паведамілі БЕЛТА арганізатары.

«Удзельнікамі конкурсу стануць больш за 130 фільмаў з 55 краін. Паказы пройдуць на пяці ключавых пляцоўках Мінска: у кінатэатрах «Масква», «Перамога», «Цэнтральны», «Беларусь» і «Піянер», — расказала начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга.

Кінатэатр «Масква»

Тут пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця кінафестывалю. Фільмам-адкрыццём стане беларуска-расійская стужка «Бацька Мінай. Партызанская легенда». У кінатэатры пакажуць праграму конкурсаў неігравога кіно і кароткаметражных фільмаў. Гледачы ўбачаць дакументальныя карціны з Вялікабрытаніі, Калумбіі, Венгрыі, Іспаніі, Егіпта і кароткаметражныя — з Ірана, Тайланда, Канады. Адбудуцца Дні нацыянальнага кіно Беларусі, Расіі, Казахстана.

Кінатэатр «Цэнтральны»

У кінатэатры з 31 кастрычніка па 5 лістапада пройдзе асноўны конкурс ігравога кіно. У конкурснай праграме фільмы «Халіма» (Марока), «Ідэальная пара» (Танзанія), «Празрыстыя землі», «Тое самае дзіця» (М’янма), «Горад згубленых рэчаў» (Кітай) і іншыя стужкі.

Кінатэатр «Піянер»

Нацыянальны конкурс адкрыецца 31 кастрычніка ў 11.30 паказам фільмаў «Чарнобыль — 40. Код адраджэння» і «Палескі запаведнік. Жыццё пасля Чарнобыля». У 13.00 адбудзецца цырымонія адкрыцця конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік». Гледачам пакажуць італьянскі фільм «Грэта і сапраўдныя казкі». У ходзе конкурсу для самых юных пакажуць фільмы «Сакрэт Эфеса» (Турцыя), «Вінскі і тайна перавернутага горада» (Фінляндыя, Эстонія), «Другі дзённік Паўліны П.» (Харватыя, Сербія, Славенія), «Мая поўнач» (Расія) і «Бабай» (Казахстан). 4 лістапада ў 13.00 гледачоў чакае ўрачыстае закрыццё конкурсу дзіцячых фільмаў «Лістападзік», пасля якога яны змогуць убачыць фільм-пераможцу.

Кінатэатр «Беларусь»

Тут 31 кастрычніка пройдуць паказы зборнікаў анімацыі «Хвастатыя, крылатыя і вусатыя» ў 11.00 і «Усе фарбы гумару» ў 17.00. Далей, 2 лістапада, пакажуць зборнікі «Я адкрываю свет» у 11.00 і «Неверагодныя гісторыі» ў 19.00. 3 лістапада ў 19.00 аматары анімацыі змогуць убачыць зборнік «Вострыя грані».

Кінатэатр «Перамога»

Будуць прадстаўлены фільмы конкурсу «Кіно маладых» і нацыянальных кінашкол. На экране прадэманструюць работы маладых рэжысёраў з Мексікі, Індыі, Партугаліі, Расіі, Германіі і іншых краін. Сеансы запланаваны на 13.00 і 17.00. Таксама пройдуць Дні нацыянальнага кіно.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»