Эканоміка

Чаму Шклоўскі раён можа служыць прыкладам базавага, расказаў Ісачанка

Анатоль Ісачанка 17 чэрвеня, Магілёў . Як ідуць работы па фарміраванні Шклоўскага раёна як базавага, па выніках даклада Прэзідэнту расказаў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка,

Як адзначыў Анатоль Ісачанка, ёсць даручэнне Прэзідэнта зрабіць Шклоўскі раён нараўне з Аршанскім раёнам Віцебскай вобласці базавым па развіцці. І рэалізацыя гэтага даручэння ўключае ў сябе значныя праекты: стварэнне райаграсэрвісу, камбікормавага і малакаперапрацоўчага заводаў.

«На прыкладзе Шклоўскага раёна мы рэалізуем праект па стварэнні сельгастэхнікі, нават не столькі рэалізуем, колькі аднаўляем тую базу, якая была раней. Плюс не толькі гэта прадпрыемства — яшчэ раённую базу захоўвання мінеральных угнаенняў. Гэтыя два аб’екты практычна гатовы. Пры наведванні кіраўніка дзяржавы мы будзем паказваць іх і расказваць не толькі аб гэтых аб’ектах і раёне, але і далейшым развіцці названых напрамкаў», — сказаў Анатоль Ісачанка.

У вобласці восем баз захоўвання мінеральных угнаенняў. І ўсе яны ў будучым будуць міжраённыя. Пасля Шклова работы па прывядзенні ў парадак адной з такіх баз правядуць у Горках. «Прывядзенне ў парадак адной базы захоўвання мінеральных угнаенняў абыходзіцца недзе каля 5 млн рублёў. Лічба можа крыху адрознівацца, але мы ўжо падлічылі прыкладна вось так. Калі палічыць кошт угнаенняў — гэта не такія вялікія лічбы. Гэту работу мы абавязкова павінны зрабіць, — сказаў Анатоль Ісачанка. — Няма мэтазгоднасці рабіць у кожным раёне базу захоўвання. Гэта патрэбны чыгуначныя пуці, каб даставіць угнаенні, гэта патрэбны пункт разгрузкі. Павінна быць інфраструктура, і яна склалася ў тыя гады. Мы яе цяпер аднаўляем, рэанімуем, недзе паляпшаем: мяняюцца і мінеральныя ўгнаенні, і многія іншыя пытанні. Мы нашы базы прывядзём у сучасны стан, мадэрнізуем і прывядзём у парадак».

Яшчэ адзін акцэнт — на Шклоўскім райаграсэрвісе. «Гэта тое прадпрыемства, якое неабходна для рэгіёна. І на прыкладзе Шклоўскага раёна мы пакажам работу і падыходы», — адзначыў ён.

Згодна з даручэннем Прэзідэнта, малакаперапрацоўчы завод у Шклове павінен быць здадзены да канца года. «Усе работы ідуць у графіку, я думаю, даручэнне будзе выканана», — сказаў Анатоль Ісачанка.

Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што на сённяшні дзень Шклоўскі раён у сваіх межах мае ўсё неабходнае, каб стаць прыкладам базавага раёна і прадоўжыць развіццё. «Ёсць сельгастэхніка, сельгасхімія, ільнозавод, ПМК, дарожныя арганізацыі, малаказавод, камбікормавы завод — створана ўся інфраструктура і матэрыяльная база для далейшага развіцця гэтага раёна. Я думаю, у такіх раёнах павінна быць усё, ён павінен быць самадастатковым. У гэтым напрамку было даручэнне — мы яго адпрацавалі і будзем дакладваць кіраўніку дзяржавы».
Фота Алега Файніцкага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»