Снапкоў пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у пасольстве Казахстана ў сувязі з гібеллю ваеннаслужачых
Мікалай Снапкоў 25 верасня, Мінск. . Першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у пасольстве Казахстана ў Беларусі ў сувязі з гібеллю ваеннаслужачых у выніку трагічнага здарэння на ўзбярэжжы Каспійскага мора,
«У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам і болем успрынялі паведамленне аб гібелі ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Казахстан. Ад імя ўрада Беларусі і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, іх таварышам па службе і ўсяму казахстанскаму народу ў сувязі з гэтай незаменнай стратай. Памяць пра мужнасць, адданасць абавязку і самаахвярнасць тых, хто да канца застаўся верны сваёй прысязе, назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах», — гаворыцца ў запісе.
Фота Максіма Гучака





