Скакуха ў ваду Пузь заваявала трэці медаль першынства Еўропы сярод юніёраў
Аляксандра Пузь. Фота Мінспорту 27 чэрвеня, Мінск . Беларуска Аляксандра Пузь стала трохразовым прызёрам чэмпіянату Еўропы па скачках у ваду, які праходзіць у сталіцы Венгрыі Будапешце,
У суботу, 27 чэрвеня, юніёркі ва ўзросце да 16 гадоў разыгралі медалі ў скачках з вышкі. У кваліфікацыі Пузь паказала 4-ы рэзультат сярод 14 дзяўчат, а па выніках фіналу заваявала бронзавы медаль з сумай 306,90 бала. Першае і другое месцы занялі Маргарыта Куўшынава з Расіі (348,25) і Лука Фегер з Венгрыі (319,15).
Раней на кантынентальным форуме-U16 Аляксандра ўзяла па сярэбраным медалі на метровым і на трохметровым трамплінах. У мінулым месяцы 13-гадовая спартсменка выйграла чатыры залатыя ўзнагароды на дарослым чэмпіянаце Беларусі. Спаборніцтвы ў Будапешце з удзелам скакуноў у ваду з 27 краін завершацца 28 чэрвеня.






