Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў красавіку склала 2952,9 рубля
Фота з архіва 25 мая, Мінск . Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў красавіку 2026 года склала 2952,9 рубля. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — 3889,4 рубля. У Мінскай вобласці яна склала 2990 рублёў, Гродзенскай — 2650,4 рубля, Брэсцкай — 2610,2 рубля, Гомельскай — 2600,2 рубля, Віцебскай — 2519,2 рубля, Магілёўскай — 2472,5 рубля.
Самыя высокія заработкі зафіксаваны ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — 6238,5 рубля.






