У свеце

Сі Цзіньпін заклікаў задзейнічаць усе сілы для выратавальных работ пасля ўзрыву на заводзе феерверкаў 

Скрыншот відэа з сацсетак 5 мая, Пекін /БЕЛТА — СІНЬХУА/. Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў паскорыць пошукі прапаўшых без вестак і прыкласці ўсе сілы для выратавання пацярпелых у выніку ўзрыву, які адбыўся на заводзе па вытворчасці піратэхнічных вырабаў у правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай).

Сі Цзіньпін запатрабаваў належным чынам арганізаваць работу па ліквідацыі наступстваў трагедыі, як мага хутчэй высветліць прычыну здарэння і прыцягнуць вінаватых да строгай адказнасці.

Старшыня КНР падкрэсліў, што ўсе рэгіёны і ведамствы павінны глыбока засвоіць атрыманыя ўрокі і ўзмацніць адказнасць за бяспеку на вытворчасці.

Правінцыя Хунань мабілізавала ўсе сілы для выратавання параненых і ліквідацыі наступстваў аварыі. Цяпер экстранныя работы прадаўжаюцца. Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР накіравала ў Люян рабочую групу для кіраўніцтва аварыйна-выратавальнымі работамі.

Узрыў адбыўся 4 мая каля 16.40 па мясцовым часе на прадпрыемстве ў гарадскім павеце Люян (правінцыя Хунань). Больш за 20 чалавек загінулі.-0- 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»