Спорт

Шымановіч і Валынец выйшлі ў 1/4 фіналу парнага турніру WTA-125 у Ньюпарце

Ірына Шымановіч. Фота Мінспорту 10 ліпеня, Мінск . Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч і прадстаўніца ЗША Кэці Валынец прабіліся ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру катэгорыі WTA-125 у амерыканскім Ньюпарце з прызавым фондам $225 тыс.,

У стартавым матчы яны перамаглі ў дзвюх партыях амерыканскі тандэм Сідні Хара / Алівія Лінсер — 6:2, 6:2. У гульні за выхад у паўфінал Шымановіч і Валынец будуць сапернічаць з індыйскім дуэтам Анкіта Райна / Прартхана Тхамбарэ. У першым раўндзе адзіночнага разраду Ірына Шымановіч (215-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перамагла японскую тэнісістку Хаю Кінашыта (227) — 6:3, 6:2, а ў 1/8 фіналу ўступіла ў трохсэтавым паядынку амерыканскай тэнісістцы Мэры Стаяна (130) — 6:3, 2:6, 3:6.

Спаборніцтвы ў Ньюпарце завершацца 12 ліпеня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»