Грамадства

Сакратарыят АДКБ будзе супрацоўнічаць з Контртэрарыстычным цэнтрам Афрыканскага саюза

Фота АДКБ 25 мая, Масква /Эдуард Півавар . Сакратарыят Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы будзе супрацоўнічаць з Контртэрарыстычным цэнтрам Афрыканскага саюза. Адпаведны рамачны дакумент падпісаны 25 мая ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе АДКБ.

На сустрэчы генеральнага сакратара АДКБ Таалатбека Масадыкава і намесніка генеральнага сакратара АДКБ Валерыя Семерыкова з выконваючым абавязкі дырэктара Контртэрарыстычнага цэнтра Афрыканскага саюза Ідрысам Мунірам Лалалі бакі абмяняліся ацэнкамі выклікаў і пагроз як у зоне адказнасці АДКБ, так і на Афрыканскім кантыненце.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»