Палітыка

Рыжанкоў: СНД мае ўсе перадумовы для далейшага развіцця і росту, мяжы інтэграцыі няма 

7 кастрычніка, Аваза . Садружнасць Незалежных Дзяржаў мае ўсе перадумовы для далейшага развіцця і росту. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў у Туркменістане на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін СНД,
Міністр адзначыў, што ў гэтым годзе СНД спаўняецца 35 гадоў. «На фоне сумесна дасягнутага намі за апошнюю трэць стагоддзя паўстае пытанне, ці ёсць сёння мяжа нашай інтэграцыі. На думку беларускага боку, вядома ж, мяжы інтэграцыі няма. Сёння свет наблізіўся да фундаментальнага пераўладкавання. Менавіта на гэтым фоне СНД мае ўсе перадумовы для свайго далейшага развіцця і росту», — заявіў ён.
«Сваёй першачарговай мэтай мы павінны ставіць пераадоленне або апярэджанне існуючых унутры арганізацыі некаторых розначытанняў або няўзгодненасці. Нам неабходна прадаўжаць працаваць над павышэннем ролі СНД як устойлівай шматбаковай пляцоўкі ў Вялікай Еўразіі, дзе мы ўсе гаворым адным голасам», — сказаў Максім Рыжанкоў. Ён падкрэсліў, што адным з найбольш трывалых сувязных элементаў на прасторы Садружнасці застаецца агульная памяць аб барацьбе шматнацыянальнага савецкага народа з гітлераўскімі захопнікамі. «Будзем і ў далейшым паслядоўна адстойваць захаванне гістарычнай праўды», — сказаў міністр. Беларуская тэрыторыя поўнасцю была пад акупацыяй, і народ краіны на сабе зведаў усе элементы палітыкі генацыду.
Кіраўнік МЗС упэўнены, што СНД здольна ўнесці сваю лепту ў фарміраванне справядлівай сістэмы глабальнага кіравання. Тым больш што Садружнасць ужо з’яўляецца прасторай, якая дазваляе вырашаць надзённыя пытанні ў калектыўным фармаце.
«Заклікаю ўсіх па магчымасці прытрымлівацца адзінай пазіцыі па глабальных і рэгіянальных выкліках, а таксама па пытаннях умацавання даверу і непадзельнай бяспекі на Еўразійскім кантыненце і ў планетарным маштабе», — заявіў Максім Рыжанкоў. У якасці важкага фактару для Садружнасці міністр згадаў аб выбранні Кыргызстана ў склад непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН на 2027-2028 гады. «Мы ўсе падтрымалі гэту дастойную кандыдатуру. Разглядаем яе як нашу сумесную перамогу. Жадаем кыргызскім сябрам плённай работы ў складзе Савета Бяспекі», — сказаў ён. 
Фота Максіма Гучака

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»