Рэспубліканскі фестываль праваслаўных песнапенняў «Духоўны спеў Зямлі беларускай» пройдзе ў Мінску
Фота з архіва 23 лістапада, Мінск . ІІ Рэспубліканскі фестываль праваслаўных песнапенняў «Духоўны спеў Зямлі беларускай» адкрыецца 24 лістапада ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе БДПУ імя Максіма Танка.
У мерапрыемстве прымуць удзел 16 харавых калектываў з розных рэгіёнаў Беларусі. Фестываль праходзіць, каб захаваць і развіць традыцыі духоўна-маральнага выхавання і даць новыя магчымасці творчага развіцця праз харавое выканальніцкае мастацтва.
Сярод ганаровых гасцей фестывалю — члены рэктарата БДПУ, прадстаўнікі Сінадальнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі, прадстаўнікі Мінскага гарвыканкама, міністэрстваў культуры і адукацыі.
Урачыстае адкрыццё фестывалю пройдзе па адрасе вул. Усіхсвяцкая, 2 у 19.00. Калектывы выступяць 24 і 25 лістапада.





