Эканоміка

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-маі выраслі на 7,9 працэнта

Фота з архіва 15 ліпеня, Мінск . Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — маі 2026 года склалі 107,9 працэнта да ўзроўню студзеня — мая 2025 года. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 66,1 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 22,5 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 6,7 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,7 працэнта.

Даныя аб рэальных грашовых даходах прадстаўлены за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваны на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»