Турчын адзначыў пазітыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы
Аляксандр Турчын 2 верасня, Мінск . Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын адзначыў пазітыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы ў размове з журналістамі па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку,
«Мы бачым рост ВУП за сем месяцаў. Фактычна ўсе галіны эканомікі выйшлі на дадатную дынаміку. Думаю, што пазітыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы будуць прадаўжацца. Мы з асцярожным аптымізмам глядзім на заканчэнне бягучага года і пачатак наступнага. Сітуацыя ў эканоміцы складаная, але кіруемая. Мы бачым, што трэба рабіць. Думаю, што ўсе перспектывы паспяхова завяршыць гэты год у нас ёсць», — сказаў Аляксандр Турчын.
Ён адзначыў няпростую сітуацыю з лагістыкай. «Сёння падзеі ў свеце, безумоўна, уплываюць на нашы суб’екты гаспадарання, перш за ўсё на экспартныя пастаўкі. Даводзіцца недзе шукаць альтэрнатыўныя маршруты, узнікаюць цяжкасці. Але мы для таго і ёсць, каб гэтыя пытанні вырашаць. Узнікаючыя складанасці трымаюць нас у тонусе пры прыняцці тых ці іншых рашэнняў», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.





