Развіццё турызму ў Беларусі: ад прыродных маршрутаў да гістарычных мясцін
Беларусь мае значны турыстычны патэнцыял: унікальныя прыродныя ландшафты, гістарычныя, архітэктурныя і культурныя выдатныя мясціны, сучасныя турыстычныя прасторы.
На думку грамадзян, акрамя новых турмаршрутаў галіна мае патрэбу ў даступнай, якаснай інфраструктуры і разнастайнасці форм адпачынку, што стане прыкметным рэсурсам развіцця рэгіёнаў.
Па выніках апытанняў*
Топ-5 мер павышэння турыстычнай прывабнасці Беларусі (у працэнтах):
развіццё інфраструктуры побач з турыстычнымі аб’ектамі — 51,8%; пашырэнне сеткі турыстычных і экскурсійных маршрутаў — 46,5%; удасканаленне лагістыкі і транспартных зносін — 45,0%; рэстаўрацыя і аднаўленне культурна-гістарычных помнікаў — 44,1%; развіццё транспартнай інфраструктуры — 38,0%.
Топ-5 перспектыўных напрамкаў развіцця турызму (у працэнтах):
культурна-пазнавальны турызм — 54,3%; аграэкатурызм — 52,2%; экалагічны турызм — 45,6%; рэкрэацыйны і аздараўленчы турызм — 40,4%; ваенна-гістарычны турызм — 39,2%.
* рэспубліканскае апытанне, праведзенае ЦСГД БДЭУ ў 2025 годзе (аб’ём выбаркі — 1,5 тыс. чалавек), і анлайн-апытанне БІСД (ахоп — 58 тыс. рэспандэнтаў).
Крыніца: Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД).






