Грамадства

Правінцыі В’етнама і Кітая плануе наведаць у бягучым годзе дэлегацыя Брэсцкай вобласці

Фота з архіва 4 ліпеня, Брэст . Брэсцкая вобласць у краіны Паўднёва-Усходняй Азіі ў студзені — красавіку 2026 года нарасціла экспарт на 14 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года. Аб гэтым паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык.

«Паўднёва-Усходняя Азія — адзін з перспектыўных напрамкаў дыверсіфікацыі экспартных паставак вытворцаў Брэсцкай вобласці. За чатыры месяцы 2026 года экспарт у гэты рэгіён вырас больш як на 14 працэнтаў. Ключавымі знешнегандлёвымі партнёрамі з’яўляюцца Філіпіны, Інданезія, Малайзія і В’етнам», — звярнуў увагу Пётр Пархомчык. Прадпрыемствы Брэсцкай вобласці адгружаюць на экспарт прадукцыю з сухога малака і малочную сыроватку, рыбныя кансервы і прэсервы, мяса-касцявую муку. У сваю чаргу краіны Паўднёва-Усходняй Азіі пастаўляюць рыбу, каву, насенне агародніны, шыны, акумулятары і іншыя тавары.

Брэстчына імкнецца да цесных міжрэгіянальных сувязей з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. Узаемную цікавасць бакі праяўляюць у развіцці супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і сацыяльнай сферах. «Напрыклад, сёлета ў красавіку прадстаўнічая дэлегацыя з пабрацімскай в’етнамскай правінцыі Лаакай прыняла ўдзел у Брэсце ў міжнародным форуме «Першы рэгіён — тэрыторыя поспеху». Цяпер ідзе падрыхтоўка візіту ў адказ афіцыйных і дзелавых колаў Брэсцкай вобласці», — расказаў старшыня аблвыканкама.

Стратэгічны партнёр Брэстчыны ў азіяцкім рэгіёне — Кітай. Штогод планамерна павялічваецца сукупны тавараабарот, растуць аб’ёмы экспарту. «З кітайскімі партнёрамі рэалізуем шэраг значных інвестыцыйных праектаў у сферы аўтамабілебудавання, вытворчасці бытавой тэхнікі і прадукцыі сельскагаспадарчай перапрацоўкі. Моцныя міжрэгіянальныя сувязі наладжаны з пабрацімскімі правінцыямі Аньхой, Ляанін, Хубэй і Шансі. Нядаўна падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве паміж школамі і ўніверсітэтамі нашага рэгіёна і правінцыі Шансі», — пералічыў Пётр Пархомчык. Узаемная цікавасць у кантактах і ў сферы аховы здароўя. Напрыклад, на базе Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы сумесна з медыцынскім універсітэтам правінцыі Ляанін створаны цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны, наладжаны пастаянны абмен вопытам.

Прадстаўнікі Кітая і Брэсцкай вобласці пастаянна абменьваюцца візітамі дэлегацый. У гэтым годзе афіцыйныя і дзелавыя колы Брэстчыны маюць намер паўдзельнічаць у шэрагу міжнародных выставачных мерапрыемстваў у Паднябеснай, а таксама плануецца афіцыйны візіт у адну з пабрацімскіх правінцый.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»