Праверка боегатоўнасці ўнутраных войскаў. Ваеннаабавязаныя адпрацоўваюць перамяшчэнне малымі групамі
Фота МУС 5 верасня, Мінск . У час праверкі баявой гатоўнасці ўнутраных войскаў МУС, ініцыяванай Прэзідэнтам, прадаўжаюцца мабілізацыйныя мерапрыемствы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.
У першы дзень заняткаў ваеннаабавязаныя адпрацавалі падрыхтоўку да стральбы з розных становішчаў, а таксама перамяшчэнне на полі бою ў складзе малых груп. Далей рэзервістам трэба адтачыць меткасць стральбы з аўтамата Калашнікава.
Сваімі ўражаннямі падзяліўся Аляксандр Шынкарэнка, які раней праходзіў службу ў войсках правапарадку, а на зборы прыйшоў дабравольцам. «Прыбыў я з Віцебска. Нам забяспечылі камфортныя ўмовы, выдалі абмундзіраванне і экіпіроўку. На трэніроўках не толькі асвяжыў раней атрыманыя веды, але і навучыўся новаму. Усё арганізавана на высокім узроўні», — адзначыў дабраволец.
Намеснік камандзіра в/ч 5530 Аляксандр Казак падкрэсліў, што ваеннаабавязаныя пад кіраўніцтвам інструктараў дзейнічаюць упэўнена, і іх маральна-псіхалагічны стан дазволіць выканаць усе пастаўленыя перад падраздзяленнем задачы.





