Грамадства

У Саюзнай дзяржаве плануецца стварэнне адзінага фонду стандартаў

Фота Дяржстандарту 25 чэрвеня, Маладзечна . У Саюзнай дзяржаве плануецца стварэнне адзінага фонду стандартаў. Аб гэтым паведаміў журналістам кіраўнік Расстандарту Антон Шалаеў на пасяджэнні Камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы, якое адбылося ў Маладзечне на палях XІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі,

Асноўная задача, якая стаіць перад камітэтам, — паступовае стварэнне фонду стандартаў Саюзнай дзяржавы. «Туды ўвойдуць беларускія і расійскія стандарты, якімі могуць карыстацца прадпрыемствы абедзвюх дзяржаў, — сказаў Антон Шалаеў. — Гэты крок на шляху да забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту, тэхналагічнай незалежнасці і выкарыстання перадавых распрацовак прамысловых прадпрыемстваў дзвюх краін».

Як адзначыў кіраўнік Расстандарту, пытанне супрацоўніцтва Беларусі і Расіі па адзіных стандартах і павышэнні якасці прадукцыі трэба было ўзняць на больш высокі ўзровень. «Са стварэннем камітэта мы можам аб’яднаць больш намаганняў нашых прадпрыемстваў і насычаць рынак Саюзнай дзяржавы сучаснымі якаснымі таварамі», — сказаў ён.

Беларускія тавары, як харчовыя, так і высокатэхналагічныя, паводле слоў Антона Шалаева, асацыююцца з самай высокай якасцю.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»