Палітыка

«Праекты прэзідэнцкага ўзроўню». Крутой раскрыў падрабязнасці вялікага замежнага візіту Лукашэнкі

Дзімтрый Крутой. Фота з архіва 28 чэрвеня, Мінск . Візіты ў краіны, якія Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае ў час анансаванай вялікай замежнай камандзіроўкі, рыхтаваліся шмат месяцаў. Аб гэтым журналістам тэлеканала «Першы інфармацыйны» заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, .
«Наконт працяглай камандзіроўкі Прэзідэнта, сапраўды, гэтыя візіты рыхтаваліся шмат месяцаў. Некаторыя — з канца мінулага года. Таму нашым лідарам ужо даўно было прынята рашэнне наведаць шэраг краін Паўднёва-Усходняй Азіі, з якімі ў нас намеціліся вельмі добрыя праекты на дзясяткі мільёнаў долараў. Гэта праекты і тэмы прэзідэнцкага ўзроўню», — сказаў Дзмітрый Крутой.
У адносінах да працяглай камандзіроўкі кіраўніка дзяржавы ён заклікаў «не раздуваць сенсацыю там, дзе яе няма». «Ідзе абсалютна звычайная, планамерная, вельмі скрупулёзная работа», — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Ён расказаў, што да камандзіроўкі Прэзідэнт на працягу некалькіх дзён вывучаў адпаведныя матэрыялы, уносіў карэкціроўкі. Ставілася задача падрыхтаваць гэтыя візіты найлепшым чынам.
Як паведамлялася , Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з вялікім комплексным візітам у рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Ён наведае шэраг дзяржаў для перагавораў на вышэйшым узроўні, у ходзе якіх будуць абмеркаваны маштабныя і перспектыўныя для краіны праекты ў розных сферах. Кожнаму з візітаў папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа.
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія — рэгіён, які з’яўляецца адным з лідараў сусветнага развіцця і глабальным драйверам эканомікі. Гэтым абумоўлены высокі інатрэс да развіцця супрацоўніцтва з азіяцкімі дзяржавамі, што ўваходзіць у лік знешнепалітычных прыярытэтаў Беларусі, фарміруе аснову яе шматвектарнай палітыкі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»