Праект па стварэнні ў Санкт-Пецярбургу Цэнтра беларускай тэхнікі плануюць завяршыць у 2027 годзе
Фота з архіва 27 кастрычніка, Мінск . Праект па стварэнні ў Санкт-Пецярбургу Цэнтра беларускай тэхнікі плануецца завяршыць у 2027 годзе. Аб гэтым заявіў на пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын,
«Урадам Рэспублікі Беларусь вызначаны крыніцы фінансавання, будаўнічая падрадная арганізацыя. З надыходам спрыяльных умоў надвор’я ў 2027 годзе плануем пачаць будаўніцтва і паспяхова яго завяршыць у тым жа годзе», — сказаў Аляксандр Турчын.
Прэм’ер-міністр назваў прамысловы сектар прыярытэтным напрамкам. За апошнія пяць гадоў па праграме абнаўлення парку пасажырскай тэхнікі Санкт-Пецярбурга набыта каля 2 тыс. адзінак такой тэхнікі беларускай вытворчасці, каля 700 адзінак дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі, больш за 5,5 тыс. ліфтавага абсталявання. Наладжана сэрвіснае абслугоўванне тэхнікі, якая закупляецца, сфарміраваны склады неабходных запасных частак. Таксама адпрацоўваецца супрацоўніцтва ў сферы суднабудавання.
«Беларускія машынабудаўнікі маюць намер прадаўжаць пастаўкі ў Санкт-Пецярбург пасажырскай, камунальнай і спецыяльнай тэхнікі. Гатовы ўдзельнічаць ва ўсіх конкурсных працэдурах закупак. У гэтых мэтах кропкава ўдасканальваем тэхнічныя магчымасці прапаноўваемай прадукцыі з улікам прыродна-кліматычных і архітэктурных асаблівасцей горада. Разлічваем, што наша тэхніка традыцыйна і ў далейшым будзе запатрабавана ў Санкт-Пецярбургу», — адзначыў Аляксандр Турчын.
Фота Віталя Піваварчыка






