Грамадства

Працоўны дэсант Мінінфарма і СМІ высадзіць больш за 13 тыс. саджанцаў у Пухавіцкім раёне 

17 кастрычніка, Пухавіцкі раён . Прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, буйнейшых СМІ і выдавецкай сферы далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»,

На тэрыторыі Рудзенскага лясніцтва ў Пухавіцкім раёне ўдзельнікі акцыі высадзяць больш за 10 тыс. саджанцаў алешыны і елкі на ўчастку плошчай звыш 3 га, дзе раней правялі санітарную высечку.Свой участак работы вызначылі і супрацоўнікі Беларускага тэлеграфнага агенцтва.«Нам прыемна, што наша інфармацыйная каманда ў памеры 90 чалавек уносіць уклад у развіццё лясной гаспадаркі. Паколькі лес — гэта наша багацце. Удзел у такім важным працэсе прымушае чалавека ганарыцца, ён гэтым у добрым сэнсе слова хваліцца і падае пэўны прыклад», — падзяліўся меркаваннем першы намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Езерскі.Акцыя прадоўжыцца ў Беларусі да 24 кастрычніка. Прыняць удзел у лесааднаўленчых работах могуць усе жадаючыя. Пасадачным матэрыялам і неабходным інвентаром забяспечаць лесаводы.-0
Фота Вадзіма Кандрацюка 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»