Грамадства

Пераможцай конкурсу «Краса Беларусі-2026» стала маці траіх дзяцей з Мінска Ганна Мацкевіч 

23 жніўня, Мінск . Пераможцай конкурсу «Краса Беларусі — 2026» стала маці траіх дзяцей з Мінска, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта грамадзянскай авіяцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Ганна Мацкевіч,
Карону пераможцы ўручыла місіс «Краса Беларусі — 2025» Вольга Гарачава. За тытул змагаліся 23 канкурсанткі з усёй краіны, якія прайшлі інтэнсіўную тыднёвую падрыхтоўку. Усе прадэманстравалі конкурсныя нумары, паказалі сябе з творчага боку і прайшлі навучанне дэфіле. «Кожная з нас дастойная звання «Красы Беларусі», таму што кожная прыклала ўсе намаганні і падзялілася сваёй любоўю. Мне так радасна ў гэты дзень дзяліцца гэтай радасцю з вамі. Я шматдзетная маці ўжо, напэўна, у чацвёртым пакаленні. Мае бабулі і маці былі шматдзетнымі, таму я нават не задумвалася і заўсёды ведала, што ў мяне будзе шмат дзяцей», — прызналася Ганна Мацкевіч. Яна дадала, што яны з мужам гадуюць дзяцей-пагодак у любові і згодзе, прывіваюць ім правільныя якасці не проста словамі, а сваім прыкладам. Разам займаюцца творчасцю, спортам, сочаць за сваім здароўем, бо толькі так у нас будзе расці здаровае пакаленне.
Першай віцэ-місіс «Краса Беларусі — 2025» стала Кацярына Шантар з Мінскага раёна, другой віцэ-місіс — Ала Богдан з Брэста.
Прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант падкрэсліла, што конкурс набірае маштаб і абароты, а выбраць пераможцу было вельмі складана. «Я хачу павіншаваць усіх вас і абсалютна ўпэўнена: тое, што адбылося сёння на гэтай сцэне, для кожнай з вас запомніцца на ўсё жыццё», — дадала яна. На думку міністра культуры Марата Маркава, усе ўдзельніцы заслугоўваюць, каб ім заўсёды гучна апладзіравалі і імі захапляліся. Ён пажадаў дзяўчатам і стваральнікам конкурсу не спыняцца на дасягнутым, таму што краіне патрэбны разумныя, таленавітыя і прыгожыя дзеці. 
Фота Максіма Гучака

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»