Пастаноўку «Дзяніс Давыдаў. Гісторыя пра Гродна» прадставілі на суд аматараў тэатра горада над Нёманам
13 лістапада, Гродна . Маштабную гістарычную прэм’еру прадставілі ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, калектыў установы культуры прадставіў на суд гледачоў пастаноўку «Дзяніс Давыдаў. Гісторыя пра Гродна»,
Як расказалі ў драмтэатры, спектакль стаў адной з самых тэхнічна складаных і візуальна відовішчных падзей года ў тэатральным жыцці рэгіёна. «Праект унікальны сваім размахам: у пастаноўцы задзейнічана ўся акцёрская трупа тэатра, таксама творчая моладзь горада Гродна», — адзначылі ва ўстанове культуры.
Спектакль «Дзяніс Давыдаў. Гісторыя пра Гродна» пастаўлены паводле п’есы савецкага драматурга Уладзіміра Салаўёва. Калектыў установы культуры зрабіў усё для таго, каб глядач акунуўся ў эпоху гераічных падзей пачатку XIX стагоддзя і асабістую гісторыю легендарнага гусара, паэта і партызана Дзяніса Давыдава, які адыграў адну з галоўных роляў у вызваленні Гродна, хоць аб гэтым мала хто з гродзенцаў ведае. «Праявіўшы бліскучы дыпламатычны талент, ён без адзінага выстралу прымусіў перавышаючы корпус ворага пакінуць горад. Гродна быў выратаваны ад разбурэнняў і пажараў, сотні палонных набылі свабоду, а на прынёманскія землі вярнуўся мір», — адзначылі ў тэатры.
Дарэчы, спецыяльна для забеспячэння архіўнай дакладнасці эпохі 1812 года да работы над гістарычнай драмай быў прыцягнуты кансультант па ваенна-гістарычных пытаннях.
Яркі музычны спектакль акунуў у багатую і кантрасную атмасферу мінулай эпохі: пышныя, урачыстыя балі, сяброўскія гусарскія сустрэчы, утульныя вечары каля вогнішча, душэўнае выкананне песень і прыгожыя танцы.
«Для гэтага праекта на вялікай сцэне тэатра разгарнулася маштабнае візуальнае шоу. Дзякуючы інтэграцыі новага высокатэхналагічнага светлавога абсталявання і выкарыстанню цяжкага дыму батальныя сцэны і драматычныя маналогі набылі беспрэцэдэнтную глыбіню і кінематаграфічны эфект прысутнасці», — дадалі ва ўстанове культуры.



Фота Леаніда Шчаглова






