Пасля пажару на вул.Леніна ў Мінску ўрачы і псіхолагі працуюць з пацярпелымі жыльцамі
29 чэрвеня, Мінск . У Мінску пасля пажару на вул.Леніна, 9, прадаўжаюць аказваць дапамогу жыльцам. Аб гэтым журналістам расказаў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Раман Мельнік,
Раман Мельнік падкрэсліў, што ў час пажару супрацоўнікі МНС выканалі сваю задачу. Паводле яго слоў, жыльцы дома, якія мелі патрэбу ў дапамозе, размешчаны ў часовых месцах знаходжання. «Забяспечаны санітарна-гігіенічнымі сродкамі, урачэбным суправаджэннем, з імі таксама працуюць псіхолагі», — дадаў ён.
Кіраўнік адміністрацыі падкрэсліў, што работа прадаўжаецца. «Цяпер стаіць задача, і яна вельмі складаная, — хуткае і правільнае аднаўленне ўсяго таго, што было разбурана пры пажары», — сказаў ён.
Акрамя таго, сёння адбудзецца пасяджэнне Камісіі па надзвычайных сітуацыях. На месцы пажару задзейнічана міліцыя Мінска, а службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі сумесна з супрацоўнікамі МНС сочаць за сітуацыяй са станам дома.
Раман Мельнік дадаў, што скаргаў ад людзей не паступала. «Але, вядома, яшчэ наперадзе работа па кватэрах паасобку. Таму што вялікая колькасць пры пажаратушэнні трапіла ў тым ліку і ў кватэры, нягледзячы на тое, што перакрыцці вытрымалі. Таму работы яшчэ чакаецца шмат», — рэзюмаваў ён.







