Пасяджэнне УНС павінна прайсці на самым высокім арганізацыйным узроўні — Турчын
Аляксандр Турчын 22 верасня, Мінск . Трэцяе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу павінна прайсці на самым высокім арганізацыйным узроўні. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час пасяджэння арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэнняў VII УНС,
«Прэзідэнт Беларусі, старшыня Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка даручыў склікаць трэцяе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу 17-18 снежня 2026 года ў Мінску. Нагадаю, што пастановай Прэзідыума УНС ад 11 лютага 2025 года створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэнняў VII Усебеларускага народнага сходу. Сёння мы праводзім першае пасяджэнне нашага аргкамітэта ў бягучым годзе», — сказаў Аляксандр Турчын.
Гэты год з’яўляецца для УНС знакавым — спаўняецца 30 гадоў з даты яго першага пасяджэння, якое адбылося ў кастрычніку 1996 года. «Лічу, што ў юбілейны год трэцяе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу павінна прайсці на самым высокім арганізацыйным узроўні», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.
Фота Віталя Піваварчыка




