Пасяджэнне Савета кіраўнікоў міграцыйных органаў СНД адбылося ў Санкт-Пецярбургу
Скрыншот відэа МУС 24 верасня, Мінск . У Санкт-Пецярбургу адбылося 30-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў міграцыйных органаў дзяржаў — удзельніц СНД. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка. Аб гэтым паведамілі ў МУС.
«Міграцыйная тэма не страчвае сваёй актуальнасці і патрабуе ўзгодненых мер як на нацыянальным, так і на міждзяржаўным узроўні. Нашы намаганні павінны быць накіраваны на баланс паміж процідзеяннем незаконнай міграцыі і эфектыўным выкарыстаннем магчымасцей законнай міграцыі. Стабільнасць і бяспека на прасторы СНД у значнай ступені залежаць ад выверанай і скаардынаванай палітыкі па гэтых аспектах», — адзначыў Юрый Назаранка.
Савет прапрацаваў шэраг актуальных пытанняў, сярод якіх — канцэпцыя агульнай міграцыйнай прасторы, рэфармаванне сістэмы кіравання ў гэтай сферы, абмен вопытам і ўкараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій для кантролю міграцыйных патокаў. Асобныя тэмы — вынікі ўзаемадзеяння за мінулыя гады, а таксама план работы Савета кіраўнікоў міграцыйных органаў дзяржаў — удзельніц СНД на 2027 год.
У рамках форуму падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян дзвюх краін на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаў — удзельніц Саюзнай дзяржавы.-0






