Спорт

Вызначылася першая пара 1/16 фіналу футбольнага чэмпіянату свету

Фота Getty Images 25 чэрвеня, Мінск . На футбольным чэмпіянаце свету вызначыліся чарговыя ўдзельнікі плэй-оф,

Першымі завяршылі турнір каманды групы В. Адны з гаспадароў планетарнага форуму футбалісты Канады ўступілі ў Ванкуверы зборнай Швейцарыі з лікам 1:2. У Сіэтле каманда Босніі і Герцагавіны перамагла Катар — 3:1. Падагульняючае становішча: Швейцарыя — 7 ачкоў, Канада — 4 ачкі, Боснія і Герцагавіна — 4, Катар — 1. У групе А мексіканцы ў Мехіка атрымалі трэцюю вікторыю запар, перамаглі зборную Чэхіі — 3:0. У Мантэрэі футбалісты Рэспублікі Карэя прайгралі камандзе ПАР — 0:1. Падагульняючае становішча: Мексіка — 9 ачкоў, ПАР — 4, Рэспубліка Карэя — 3, Чэхія — 1. Такім чынам, стала вядома першая пара 1/16 фіналу — канадцы сустрэнуцца з футбалістамі ПАР.

Пяціразовыя чэмпіёны свету бразільцы ў матчы трэцяга тура квартэта С у Маямі разграмілі шатландцаў с сухім лікам 3:0. Галявы дубль аформіў Вінісіус Жуніяр. У Атланце мараканцы перагулялі футбалістаў Гаіці — 4:1. Падагульняючае становішча: Бразілія — 7, Марока — 7, Шатландыя — 3, Гаіці — 0.

Вечарам 25 чэрвеня адбудуцца заключныя паядынкі групы Е. У 23.00 па мінскім часе зборная Германіі, якая ўжо забяспечыла сабе выхад у 1/16 фіналу, згуляе ў Нью-Ёрку з Эквадорам, а ў Філадэльфіі Кот-д’Івуар сустрэнецца з Кюрасаа. Становішча каманд пасля двух тураў: Германія — 6 ачкоў, Кот-д’Івуар — 3, Эквадор — 1, Кюрасаа — 1.

Беларускія балельшчыкі могуць сачыць за гульнямі сусветнага першынства ў прамым эфіры тэлеканала «Спорт ТБ».

Групавы этап завершыцца 28 чэрвеня, пасля чаго ў плэй-оф выйдуць па дзве лепшыя каманды з 12 квартэтаў, а таксама восем лепшых зборных з тых, хто заняў трэція месцы. Матчы 1/16 фіналу адбудуцца 28 чэрвеня — 4 ліпеня, сустрэчы 1/8 фіналу пройдуць 4-7 ліпеня, чвэрцьфіналы — 9-12 ліпеня, паўфінальныя гульні намечаны на 14 і 15 ліпеня, матч за бронзу пройдзе 18 ліпеня ў Маямі, а 19 ліпеня ў Нью-Ёрку адбудзецца вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»