Парасоны спатрэбяцца толькі раніцай? Сіноптыкі расказалі пра надвор’е на 20 кастрычніка
19 кастрычніка, Мінск . У Беларусі 20 кастрычніка ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Днём пераважна без ападкаў, невялікія чакаюцца толькі месцамі па паўднёвым захадзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, днём па паўднёвым захадзе месцамі з парывамі да 12 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 1 градуса па поўначы да плюс 10 па поўдні. Днём будзе 10-16 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе месцамі — да плюс 18.
Больш цікавых прагнозаў глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






